0:00
0:00

Save as Playlist     Clear     Source: YouTube

Share with your Friends
Niamiha by ESSA

Artists


Album Info

Release Date: 2016-03-27

Label: Crivia Records

Crivia Records прадстаўляе свой новы рэліз, выданы сумесна з Тодарам Кашкурэвічам – дэбютны альбом дуэту ESSA "Niamiha".

Тодар Кашкурэвіч – сын вядомага мастака Арлена Кашкурэвіча – фігура знакавая для культуры Беларусі: таленавіты мастак, музыка, натхняльнік беларускага паганства, адзін з "айцоў" Рэнэсансу беларускай дуды (валынкі) ў Балтыйскім рэгіёне, заснавальнік Цэнтру Этнакасмалёгіі “Крыўя”, галоўны рэдактар альманахаў “Druvis” і “Kryŭja”.

ESSA – дзецішча Тодара і ягонай жонкі Вольгі. Дуэт існуе з 2003 году, але дагэтуль ESSA можна было пачуць толькі жыўцом, студыйных запісаў калектыву не існавала. Музыкі пачыналі з выкананьня аўтэнтычных народных песень Балцкага рэгіёну, але ў нейкі момант музыка дуэту набыла зусім непаўторнае авангарднае гучаньне, што ўяўляе сабой сумесь з архаічнай індустрыйнай музыкі і рытуальнага балцкага фольку: уявіце сабе “раньніх” SPK або THROBBING GRISTLE, якія выступаюць разам з ансамблем народнай песьні.

Дэбютная праца ESSA называецца "Niamiha" і прысьвечаная рацэ Нямізе, што працякае праз сэрца Менску.

Кампакт-дыск уключае ў сабе 14 трэкаў і відэа-кліп на песьню “Dūno ūpė -Tūtoj sadūto-Piarun, Piarunie". 10 кампазыцыяў аб’яднаныя ў альбом "Niamiha", яшчэ чатыры – гэта запісы “жывых” выступаў дуэту разам зь вядомым літоўскім джазавым музыкам Петрасам Вішняўскасам ды ягонымі калегамі Гвідасам Кавэрам і Рытысам Камічайцісам.

More Pictures